Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ сьвяткуе 20-гадовы юбілей


Croatia - Newspapers, media, news, generic, illustration, undated
Croatia - Newspapers, media, news, generic, illustration, undated

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) шчыра віншуе ўсіх сваіх чальцоў і сяброў зь юбілеем — сёньня арганізацыі споўнілася 20 гадоў.

Як адзначаецца на сайце незалежнай журналісцкай суполкі, «павага і ўдзячнасьць найперш тым, хто стаяў ля вытокаў арганізацыі — 38 чалавек, якія 16 верасьня 1995 году сабраліся ў менскім Доме літаратараў, каб заснаваць ГА «БАЖ». У ганаровым пераліку нямала і прозьвішчаў журналістаў, добра вядомых слухачам ды чытачам Радыё Свабода.

Да юбілею падрыхтаваны адмысловы інтэрнэт-«таймлайн», дзе сабраныя найбольш лёсавызначальныя падзеі для незалежных журналістаў, якія здарыліся за прамінулыя два дзясятка гадоў . Падзеі гэтыя як радасныя, так і трагічныя, таму з болем і смуткам згадваюцца калегі, якія пайшлі з жыцьця.

«Але сёньняшні дзень — ня толькі для ўспамінаў. Ён таксама для жывых размоваў, плянаў, дыскусіяў і спрэчак, безь якіх не бывае росту і разьвіцьця, таварыства і сяброўства», — гаворыцца ў віншаваньні, якое БАЖ адрасуе сваім сябрам.

З нагоды юбілею ў рэгіянальных філіях і суполках Беларускай асацыяцыі журналістаў праходзяць карпаратыўныя мерапрыемствы. Пасьля Берасьця, Віцебска, Гомеля, Лунінца эстафэту падхапіла сталіца — 16 верасьня ў Менску адбываецца паседжаньне Рады ГА «БАЖ» і сяброўская вечарына. У наступныя дні імпрэзы пройдуць і ў іншых гарадах Беларусі.

Сёньня ў БАЖ налічваецца больш за 1000 сябраў, якія працуюць у пэрыядычных выданьнях, на радыё і тэлебачаньні, у выдавецкіх кампаніях. Некаторыя сябры арганізацыі — супрацоўнікі дзяржаўных СМІ. Акрамя цэнтральнага офіса ў Менску, асацыяцыя мае 5 рэгіянальных філіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG