«Цяпер iдзе афiцыйная агiтацыйная кампанiя ў сувязi з прэзыдэнцкiмi „выбарамi“, падчас якой грамадзяне маюць права зьбiрацца i абмяркоўваць „кандыдатаў“ i iх праграмы.
У сувязi з гэтым запрашаю ўсiх, каго цiкавiць лёс нашай краiны, на сход выбаршчыкаў, якi пачнецца ў сераду, 23 верасьня, у 18.00 у Менску на плошчы Свабоды. Сход будзе прысьвечаны абмеркаваньню вынiкаў болей чым 21-гадовай дзейнасьцi Аляксандра Лукашэнкi, якога я таксама запрашаю на гэта абмеркаваньне», — напісаў Мікола Статкевіч у Фэйсбуку.