Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Менск намагаюцца аднавіць «мяжу на замку»


Расея і Беларусь ратыфікуюць пагадненьне аб грамадзянах, якім абмежаваны выезд.

Урад Расеі на пасяджэньні 9 верасьня разгледзіць праект закона аб ратыфікацыі пагадненьня зь Беларусьсю, якім усталёўваецца парадак абмену зьвесткамі пра грамадзянаў Расеі і Беларусі, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд.

Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

«Пагадненьнем усталёўваецца парадак абмену зьвесткамі пра грамадзянаў Расеі і Беларусі, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд. Мэта абмену — недапушчэньне выезду такіх грамадзянаў у трэція дзяржавы і прадухіленьне пагрозы нацыянальнай і грамадзкай бясьпекі ў дзяржавах-удзельніцах Дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы ад 8 сьнежня 1999 году», — гаворыцца ў матэрыялах да пасяджэньня ўраду.

«Падстава для адмовы ў выезьдзе ў трэція дзяржавы расейскіх і беларускіх грамадзянаў, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд, — наяўнасьць такіх зьвестак у аўтаматызаваных сыстэмах дзяржаваў бакоў», — адзначаецца ў матэрыялах.

Пагадненьне было падпісанае 3 сакавіка 2015 году ў Маскве.

Законапраект разгледжаны і ўхвалены 31 жніўня на пасяджэньні камісіі ўраду Расейскай Фэдэрацыі па законапраектнай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG