2 верасьня Кішкурна трапіў у аўтамабільную аварыю каля Івацэвічаў, калі накіроўваўся ў адзін з санаторыяў Берасьцейскай вобласьці. 77-гадовы актывіст ехаў за рулём аўтамабіля, яму стала кепска, і на вялікай хуткасьці ён уехаў у «МАЗ». У выніку — сур’ёзнае пашкоджаньне лёгкіх і печані.
Два гады таму Ўладзімер Кішкурна перанёс інфаркт.
Дзе і калі адбудзецца разьвітаньне, пакуль невядома.
Уладзімер Кішкурна — вядомы руплівец беларускай справы. Быў сябрам Беларускага Народнага Фронту, Беларускага Руху, удзельнічаў у акцыях і шэсьцях, дапамагаў упарадкаваць урочышча Курапаты.
У 2005 годзе ў доме актывіста арыштавалі друкарскую машыну, на якой вырабляліся апазыцыйныя ўлёткі.