Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баец Нацгвардыі загінуў пасьля сутыкненьняў у Кіеве


Сёньня каля Вярхоўнай Рады Ўкраіны адбыліся сутыкненьні паміж сіламі правапарадку і маніфэстантамі, якія патрабавалі не прымаць зьмены ў Канстытуцыю. Зьмены прадугледжваюць пашырэньне паўнамоцтваў і асобы статус Данбасу.

Пасьля галасаваньня, якім былі ўхваленыя зьмены ў Канстытуцыю, маніфэстанты пайшлі штурмам на Раду і пачалі кідаць дымавыя шашкі.

Потым нехта кінуў у шэрагі міліцыі і Нацгвардыі баявую гранату.

Міліцыя затрымала каля 30 чалавек, у тым ліку таго, хто, верагодна, і кінуў гранату пад Радай.

Колькасьць параненых ацэньваецца ў 100 чалавек. Як паведаміў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка, ад раненьня, атрыманага ў сутычках каля Вярхоўнай Рады, ў шпіталі сёньня памёр баец Нацыянальнай гвардыі.

Паводле Герашчанкі асобы, якіх ён назваў правакатарамі, акрамя гранат, выкарыстоўвалі таксама агнястрэльную зброю. Ён адзначыў, што яшчэ 4 прадстаўніка сілаў правапарадку знаходзяцца ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG