Цела загінулага ва Ўкраіне беларуса Алеся Чаркашына прывязуць у Берасьце позна ўвечары 31 жніўня. Пра гэта распавеў Свабодзе сябра БХД Зьміцер Шурхай.
Мяркуецца, што пахаваньне пройдзе ў аўторак, 1 верасьня.
Берасьцейскія актывісты займаюцца пошукам месца на могілках і трымаюць кантакт з маці Алеся Чаркашына.
Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памер у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Мужчына ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сэктару.