Лінкі ўнівэрсальнага доступу

аУ Менску ўшанавалі памяць загінулага байца тактычнай групы «Беларусь» ФОТА


Вечарына адбылася ў сядзібе БНФ. Яе вяла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька.

Сустаршыня Маладога Фронту Мiкалай Дземiдзенка адзначыў:

«Вiталя ведала шмат беларусаў, якія прайшлі праз Майдан. Мы пазнаёміліся ў сьнежні 2013, калі рабілі беларускі штаб, што месьціўся ў будынку Кіеўскай рады».

Мікалай распавёў, што Віталь, хоць і меў уласны бізнэс, але шмат часу і сродкаў ахвяраваў Майдану, ахоўваў будынак Рады.

«Я захапляўся гэтым чалавекам», — сказаў Дземідзенка. У ягонай кватэры беларусы заўжды знаходзілі начлег і ежу.

Ціліжанка быў першым украінцам у складзе тактычнай групы «Беларусь». Так атрымалася, што на Майдане першымі загінулі армянін і беларус. А ў тактычнай групе "Беларусь" — украінец», — сказаў Дземідзенка.

Мікалай Дземідзенка
Мікалай Дземідзенка

Віталь Ціліжэнка загінуў 10 жніўня.

Мікалай Дземідзенка распавёў пра стан беларускага добраахвотніка пад пазыўным Тарас, які знаходзіўся разам з Ціліжэнкам і быў цяжка паранены.

Стан хлопца вельмі цяжкі, ён выйшаў з комы, але знаходзіцца на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

«У нас на ўсю Беларусь ёсьць адзін паранены добраахвотнік, — сказаў Дземідзенка. — Мы можам яму дапамагчы».

Павал Севярынец
Павал Севярынец

«Нагода, зь якой мы сабраліся, — гэта адна сьмерць і адно жыцьцё», — Павал Севярынец паведаміў, што параненаму беларусу няма яшчэ 30 год, яго цела пасечанае аскепкамі, якія немагчыма выняць з-за цяжкага стану. Хлопец перажыў дзьве комы.

Севярынец зазначыў, што беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне ня маюць аніякага статусу, у іх няма віду на жыхарства і яны ніяк ня могуць вярнуцца ў Беларусь.

«У гэтай сытуацыі абараніць іх могуць толькі Госпад Бог і Беларусь».

Паводле Севярынца, хлопца трэба перавезьці да месца, дзе яму акажуць больш кваліфікаваную дапамогу.

Сьцяг Украіны
Сьцяг Украіны

Было абвешчана, як можна падтрымаць беларусаў, якія патрабуюць дапамогі ў выніку падзеяў ва Ўкраіне.

Вечарына скончылася выкананьнем гімну Ўкраіны і беларускага гімну «Магутны Божа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG