Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Класкоўскі: «Ніякіх гарантый, што пры гэтым рэжыме ня зьявяцца новыя палітвязьні»


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі пракамэнтаваў Радыё Свабода сёньняшняе вызваленьне палітвязьняў.

«Нельга сказаць, што сёньняшняе рашэньне Аляксандра Лукашэнкі аб вызваленьні палітвязьняў было раптоўным, як сьнег на галаву. Кіраўнік дзяржавы анансаваў яго яшчэ на сустрэчы з прадстаўнікамі незалежных СМІ. Тады прагучала фраза, што калі і вызваляць Статкевіча датэрмінова — то менавіта перад выбарамі. Лукашэнка тады прагаварыўся пра свой цынічны разьлік, каб па выніках выбараў атрымаць ляяльную ацэнку Захаду і стварыць глебу для нармалізацыі стасункаў з Эўразьвязам і ЗША. Раней Лукашэнка казаў пра Статкевіча, што калі той ня хоча пісаць прашэньне аб памілаваньні, то хай сядзіць, і дэманстраваў гэтым асабістую непрыязь да асобы Статкевіча.

Мікола Статкевіч зьяўляўся змрочным сымбалем расправы за Плошчу. І відавочна, што цяпер Лукашэнка саступае Захаду і тым самым павышае свае шанцы, каб выйсьці са становішча ізгоя і атрымаць пэўныя выгоды ад ЭЗ, новыя крэдыты МВФ.

Да таго ж, прыклад Украіны сьведчыць, што прывязка Беларусі да Масквы небясьпечная, і Беларусі трэба ўмацоўваць падмурак незалежнасьці, паляпшаючы дачыненьні з Захадам.

Але, як паказвае ранейшая практыка, няма ніякіх гарантый, што пры гэтым рэжыме не зьявяцца новыя палітвязьні. Не выпадае чакаць істотнай лібэралізацыі, пакуль кіруе Аляксандар Лукашэнка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG