Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 жніўня каля ЦУМу — пікет за свабоду слова


«Без свабоды слова няма сумленных выбараў» — пад такой назвай 18 жніўня ў Менску мае адбыцца «вялікі тэматычны пікет салідарнасьці з журналістамі-фрылянсэрамі і за свабоду слова».

У такім фармаце Аб’яднаная грамадзянская партыя будзе праводзіць ля сталічнага ЦУМа збор подпісаў за вылучэньне свайго лідара Анатоля Лябедзькі кандыдатам на прэзыдэнта, павеждамляе прэс-служба БАЖ.

"Журналісты вельмі часта церпяць на сабе ціск уладаў. Асабліва гэта датычыць фрылянсэраў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ і праз гэта вымушаныя плаціць дзяржаве вялізныя штрафы. Мы лічым, што на такім тле ня можа быць ніякіх сумленных выбараў, таму і зьбіраемся правесці пікет пад такой назвай. І, безумоўна, запрашаем на яго журналістаў, — распавяла прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна. Пачатак пікету ля ЦУМа заяўлены на 13-ю гадзіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG