Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд: зьнішчэнне санкцыйных прадуктаў працягнецца


Дзясяткі тон садавіны, гародніны, сыру былі ліквідаваныя ў адпаведнасьці з указам Пуціна аб таварах, на якія распаўсюджваецца прадуктовае эмбарга Расеі.

Рассельгаснагляд прывёў на сваім сайце «некаторыя вынікі» праведзенай 6 жніўня работы па ліквідацыі санкцыйных прадуктаў.

Так, у паведамленьні ведамства гаворыцца аб зьнішчэньні 40 тон пэрсікаў, якія знаходзіліся ў двух аўтамашынах, затрыманых супрацоўнікамі ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Пецярбургу і Ленінградзкай вобласьці. Груз прыбыў у суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў Марока, аднак, пасьля выявілі, што гэтыя сэртыфікаты падробленыя.

Партыю пэрсікаў і нектарынаў агульнай вагой 70 тон затрымалі на кантрольным пункце «Чырвоная горка». Машыны з садавінай правяралі супрацоўнікі Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях. Сапраўднасць сэртыфікатаў таксама не пацьвердзілася. У сувязі зь вялікім аб’ёмам зьнішчаць прадукцыю працягнуць 7 жніўня.

Акрамя гэтага, ведамства паведамляе яшчэ аб 180 тонах вішні, пэрсікаў, нектарынаў, вінаграду, якія плянуецца зьнішчыць 7 жніўня.

У двух апошніх выпадках не пацьвердзілася, што прадукцыю везьлі з Турцыі.

Адначасова Рассельгаснагляд прыводзіць зьвесткі пра зьнішчаных у чацьвер партыях галяндзкіх яблыкаў, італьянскіх ківі, польскіх яблыкаў, таматаў, грыбоў.

На сьметніку недалёка ад Арэнбурга, па інфармацыі карэспандэнта Радыё Свабода, зьнішчылі больш за 20 тон сыру з Латвіі. Сыр скінулі на зямлю, і гусэнічны трактар некалькі разоў праехаў па ім. Затым ужо сапсаваны сыр скідалі ў яму і залівалі адмысловым хімічным складам. Працэдура заняла некалькі гадзін.

У Самарскай вобласьці была знішчаная партыі сьвініны, наконт паходжаньня якой у мытнікаў паўсталі сумневы.

Ўжо амаль 300 тысяч расейцаў падпісалі пэтыцыю на сайце www.change.org супраць ліквідацыі імпартных прадуктаў, на якія распаўсюджваецца прадуктовае эмбарга Масквы, уведзенае ў адказ на санкцыі Захаду.

Зьнішчэньне такога імпарту пачалося 6 жніўня — у адпаведнасьці з падпісаным раней указам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG