Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію італьянскага фэстывалю атрымала стужка пра Бяляцкага і іншых праваабаронцаў


«Сэрца, якое ніколі не памрэ» (A Heart That Never Dies) — тэлесэрыял з шасьці частак, зьняты рэжысэрамі Эрлінгам Боргенам і Томам Хейнэманам, атрымаў прэмію на фэстывалі «Кіно за мір» ў Італіі.

У анатацыі да стужкі гаворыцца:

«Журналісты, юрысты, палітычныя актывісты, праваабаронцы штодня вядуць барацьбу ў карупцыйных рэжымах, якія падаўляюць мірнае ажыцьцяўленьне свабоды выказваньня альбо парушаюць іншыя асноўныя правы чалавека. Чаму гэтыя людзі робяць гэта? Якія ахвяры яны гатовыя прынесьці, каб спрыяць абароне правоў чалавека, у тым ліку свабодзе крытыкі ўлады ў сваіх краінах? Можа цана занадта высокая? Хто ў здаровым розуме будзе крытыкаваць апошняга дыктатара Эўропы? Хто адважыцца адкрыта выкрываць наркакартэлі ў Лацінскай Амэрыцы або ультра-неанацыстаў на Бальканах? Ці маеце вы мужнасьць, каб публічна ўзьняць свой голас супраць апошняй абсалютнай манархіі ў Афрыцы, супраць карупцыі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі ці стаяць за правы жанчыны ў Эгіпце? Некаторыя маюць — і іншыя будуць мець. Гэта гісторыя пра шэсьць чалавек — людзей з сэрцамі, якія ніколі не памруць».

Адзін з шасьці герояў тэлесэрыялу — беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. У анатацыі да стужкі адзначаецца, што «нягледзячы на 1050 дзён зьняволеньня голас Бяляцкага працягвае гучаць».

Інтэрвію з адным з рэжысэраў стужкі Эрлінгам Боргенам чытайце тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG