Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ працягнула санкцыі супраць Расеі і ўказала на яе войскі ў Данбасе


Паседжаньне ПАРЭ. 23 чэрвеня 2015 году
Паседжаньне ПАРЭ. 23 чэрвеня 2015 году

У рэзалюцыі зона Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе названая тэрыторыяй, якая знаходзіцца «пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў і расейскіх войскаў».

Расейскую дэлегацыю не пазбавілі паўнамоцтваў у ПАРЭ, але зрабілі апошняе папярэджаньне. У Страсбуры прынялі рэзалюцыю, у якой жорстка крытыкуюць дзеяньні Расеі на ўсходзе Ўкраіны і сьцьвярджаюць, што за апошнія паўгода Расея не зрабіла ніякага прагрэсу ў выкананьні патрабаваньняў Рады Эўропы і Парлямэнцкай асамблеі.

У дакумэнце ўтрымліваецца крытыка на адрас Расеі. ПАРЭ ўпершыню так жорстка прызнала прысутнасьць у Данбасе падразьдзяленьняў рэгулярнай расейскай арміі, а зона АТА названая тэрыторыяй, якая знаходзіцца «пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў і расейскіх войскаў».

Таксама ў рэзалюцыі згаданыя і асуджаюцца напады на Дэбальцава, Мар’інку, Марыюпаль, прычым адзначаецца адказнасьць менавіта Расеі за гэтыя дзеяньні.

У патрабаваньнях рэзалюцыі гаворыцца пра тое, што Расея павінна ня толькі вывесьці ўсе свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны, але таксама вызваліць палонных, якiя ўтрымлiваюцца ў Расеі, у прыватнасьці Надзею Саўчанку.

Рэзалюцыю ПАРЭ падтрымала абсалютная большасьць парлямэнтарыяў — 128, супраць прагаласавалі толькі 11.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG