Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Клімавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў пачалі беларусізацыю


Новы брэнд кампаніі «Daloni» ня толькі беларускамоўны, але і выкананы беларускай лацінкай.

Для Клімавіцкага камбінату хлебапрадуктаў, што на Магілёўшчыне, распрацавалі брэнд зь беларускім словам «Далоні». Гандлёвая марка прадпрыемства напісаная лацінкай і мае афармленьне ў белых і чырвоных колерах. Пад гэтым брэндам будуць прадаваць муку, камбікорм, крупы, рапсавы алей, мучныя паўфабрыкаты.

«Уся прадукцыя, якую выпускае наш камбінат, робіцца нашымі рукамі, таму слова „Далоні“ найбольш пасуе нашаму брэнду. У ім цеплыня і любоў, зь якой мы вырабляем нашу прадукцыю», — тлумачыць выбар назвы брэнду начальнік аддзелу маркетынгу і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці прадпрыемства Сьвятлана Каратцова.

«Слова „Далоні“ сугучнае і з італьянскімі словамі, і шыкоўна гучыць на беларускай мове. Гэта слова аб’ёмнае, і яго можна па-рознаму тлумачыць, — дадае суразмоўніца. —

Мы — вялікае прадпрыемства і вырабляем ня толькі муку, але, апошнім часам, шмат увагі надаём харчовым канцэнтратам. Цалкам верагодна, што мы будзем ісьці гэтай дарогай і далей. Невядома, на якія новыя рынкі мы выйдзем. Мо, неўзабаве, не італьянскія спагеці будзем есьці, а свае вырабляць».

Камбінат хлебапрадуктаў у Клімавічах
Камбінат хлебапрадуктаў у Клімавічах

Сьвятлана Каратцова прызнае, што ў асартымэнце прадукцыі прадпрыемства пакуль няма беларускамоўных назваў, але над гэтым пытаньнем ужо думаюць.

Паводле суразмоўніцы, асноўны рынак збыту прадукцыі камбінату — расейскі. Нямала яе прадаюць ва Ўкраіне. Ёсьць пастаўкі і ў краіны Эўразьвязу.

Сьвятлана Каратцова зазначае, што працэс рэгістрацыі гандлёвай маркі доўгі, і могуць быць розныя нечаканасьці.

Брэнд для камбінату распрацавала менская фірма Public Group.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG