«Беларуская мова ў Японіі: праблемы й пэрспэктывы». З такім далкладам на Шосты Міжнародны кангрэс беларусістаў прыехала беларускамоўная японка Сіёры Кіёсава.
У сябе на Радзіме яна заснавала клюб па вывучэньні беларускай мовы. Навошта японцам вучыць беларускую мову, і ў чым японцы падобныя да беларусаў, Сіёры расказала ў інтэрвію Свабодзе.