Пра гэта выданьню «Ёд» паведаміў былы працадаўца маладога чалавека.
Мінулым летам Дзьмітрыя Якаўлева асудзілі на паўтара года папраўчых работ за ўдзел у крадзяжы матацыкла. У сакавіку пасьля ўдзелу ў мітынгу яму даслалі пастанову аб замене папраўчых работ на пазбаўленьне волі ў калёніі-пасяленьні. У рашэньні суду гаварылася, што ён «злосна ўхіляўся ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе папраўчых работ і хаваўся ад крымінальна-папраўчай інспэкцыі».
18 сакавіка ў Саратаве прайшоў мітынг у гонар гадавіны далучэньня Крыму. Некалькі маладых людзей былі затрыманыя: на іх вопратцы былі стужачкі жоўта-сіняга колеру. На наступны дзень самую юную ўдзельніцу акцыі выклікалі на допыт у мясцовае ўпраўленьне ФСБ. Па словах школьніцы, «зь яе выцягвалі прызнаньне, што хлопчыкам заплацілі грошы», а сам флэшмоб быў акцыяй «пятай калёны», паведамляе «Ёд».