Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лябедзькі хацелі праверыць, як захоўваецца зброя


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

На кватэру да старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, каб праверыць, як захоўваецца зброя.

«У тры гадзіны дня 10 траўня супрацоўнікі праваахоўных органаў спрабавалі прайсьці ў кватэру. Адзін зь іх прадставіўся капітанам з АБЭП. Я спытаў пра мэту. Яны сказалі: „Мы хочам праверыць, як вы захоўваеце зброю“, Я пытаюся: якую зброю? Яны адказваюць: „Ну, зброю. У вас ёсьць зброя, мы хацелі б праверыць, дзе яна ляжыць і як працуе сэйф“. Я кажу, што апроч кухонных нажоў у кватэры нічога няма. У рэзкай форме я ім адмовіў прайсьці ў кватэру. Пасьля гэтага мы заўважылі, што на вуліцы знаходзяцца людзі з рацыямі ў цывільным. Праз хвілін дваццаць жонка выйшла. Але ўжо нікога там ня ўбачыла. Я думаў, што будзе працяг нейкі гэтай тэмы, аднак пакуль усё спынілася».

Лябедзька называе гэты інцыдэнт «псыхалягічным ціскам, бо нядаўна былі праверкі на мяжы».

«Бліжэйшы час пакажа, ці гэта ўжо пачалася кампанія, ці гэта выпадковасьць. Ці гэта проста прыкметы пэрманэнтнай палітычнай шызафрэніі».

У ноч на 9 траўня памежнікі зрабілі агляд Анатоля Лябедзькі, які на аўтамабілі вяртаўся зь Вільні. Памежнікі забралі яго кнігі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ», якія будуць правяраць наконт таго, ці падрываюць яны канстытуцыйны лад краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG