Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты перадалі «Начным ваўкам» касмэтычку з памадаю і карункамі


Вольга Мікалайчык
Вольга Мікалайчык

Каля амбасады Расейскай Фэдэрацыі затрыманыя грамадзкія актывісткі, якія ладзілі пэрформанс супраць мотапрабегу «Начных ваўкоў».

Каля амбасады Расейскай Фэдэрацыі затрыманыя грамадзкія актывісткі, якія ладзілі пэрформанс супраць мотапрабегу «Начных ваўкоў».

Акцыю здымалі незалежныя журналісты. У іх міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі, а затым адпусьцілі. Актывістак Вольгу Нікалайчык і Кацярыну Садоўскую затрымалі і павезьлі на аўтатранспарце МУС у невядомым кірунку. На дадзены момант іх тэлефоны недасяжныя. Прычыны затрыманьня і месцазнаходжаньне актывістак высьвятляюцца.

Яшчэ адна ўдзельніца пэрформансу, актывістка Партыі БНФ Кацярына Рамашкевіч апавяла Свабодзе, як адбылося затрыманьне.

«Мы аднесьлі імправізаваную касмэтычку да амбасады Расеі ў знак таго, што мы пратэстуем супраць мотапрабегу „Начных ваўкоў“. Мы хочам, каб яны забралі сваю касмэтычку. Зразумела, што гэта зьвязана з мэмам, які стаў папулярным у інтэрнэце цягам апошніх дзён. Мы пакінулі касмэтычку каля ўваходу і сказалі ў дамафон: „Забярыце рэчы і перадайце вашым ваўкам“. Пасьля гэтага мы пайшлі ад амбасады. Я пайшла трохі раней, і калі азірнулася, то ўбачыла, што ў іншых удзельнікаў акцыі міліцыянты правяраюць пашпарты. Я зайшла ў краму, а калі выйшла, то не пабачыла сваіх паплечніц. Сувязі зь імі няма».

Паводле Кацярыны Рамашкевіч, «касмэтычка» ўяўляе сабой вялікі празрысты пакунак, у які паклалі маленькія касмэтычкі, памаду, некалькі пакункаў ценяў для вачэй, пілачкі для пазногцяў, карункавыя кофтачкі і жаночы абутак.

«Вядома, гэтая перадача касмэтычкі — гэта зьдзек. Сутнасьць пэрформансу ў тым, што нібыта мы знайшлі гэтыя рэчы на Кургане Славы пасьля таго, як яго наведалі „Начныя ваўкі“. Яны самі пасьля казалі, што на польскай мяжы ў іх аглядалі ўсе іхнія касмэтычкі. Дык мы хацелі сказаць, што адну яны забылі ў Беларусі. Вядома, гэта мэтафарычна. Сэнс акцыі ў тым, што мы супраць мотапрабегу і хочам, каб „Начныя ваўкі“ зьехалі з нашай зямлі разам са сваімі касмэтычкамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG