Грамадзкія актывісты Вольга Мікалайчык, Андрэй Мельнікаў і Леанід Кулакоў падрыхтавалі да сустрэчы «пуцінскіх» байкераў плякат «Акупанты — вон», жоўта-блакітны і бел-чырвона-белы сьцягі і партрэт загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.
Аднак самі байкеры каля Кургана славы не зьявіліся.
Скандальны мотапрабег «Масква-Бэрлін», які ў суботу стартаваў з Масквы, мусіў прыбыць на Курган славы 25 красавіка а 23-й гадзіне. Паводле некаторых крыніцаў, калёна вырашыла спыніцца ў Смаленску і выправіцца ў Беларусь ранкам у нядзелю.