Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захарчанка заявіў пра гатоўнасьць прыняць Украіну ў склад «ДНР»


Ukraine - Alexander Zakharchenko, head of the Donetsk People's Republic (DPR), speaks during a press conference, Donetsk, February 23, 2015
Ukraine - Alexander Zakharchenko, head of the Donetsk People's Republic (DPR), speaks during a press conference, Donetsk, February 23, 2015

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандар Захарчанка выказаў гатоўнасьць прыняць у склад ДНР украінскія вобласьці. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію LifeNews, падкрэсьліўшы пры гэтым, што «краіна павінна перарадзіцца».

«Украіна можа ўвайсьці ў склад ДНР. Мы прымем усе брацкія рэспублікі: Харкаўскую, Запароскую, Львоўскую, Адэскую, Кіеўскую і іншыя. Краіна павінна перарадзіцца», — адзначыў Захарчанка. На яго думку, менавіта Данбас цяпер зьяўляецца сымбалем «перараджэньня дзяржавы», бо менавіта на гэтай тэрыторыі рэалізоўваюцца лёзунгі аб неабходнасьці барацьбы з карупцыяй і гвалтам.

Разважаючы аб дзяржаўным ладзе краіны, Захарчанка падкрэсліў, што Данбас — гэта «аб’яднальная сіла». Ён выказаў упэўненасьць у здольнасці «аб’яднаць тыя рэспублікі і рэгіёны, якія выкажуць жаданьне ўступіць у ДНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG