Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NRG: Ізраіль можа пачаць пастаўкі зброі ва Ўкраіну пасьля таго, як Пуцін дазволіў прадаваць С-300 у Іран


«Правакацыйнае» рашэньне Крамля
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:08 0:00
Наўпроставы лінк

ЗША занепакоеныя рашэньнем Расеі аб пастаўках зэнітна-ракетных комплексаў C-300 Ірану

Іранскае агенцтва Fars, якое мае крыніцы ў сілавых структурах Ісламскай рэспублікі, паведамляе, што Тэгеран разлічвае на першым этапе атрымаць пяць ЗРК С-300

Напярэдадні, 13 красавіка, Пуцін падпісаў указ аб зьняцьці забароны на пастаўкі ў Іран ЗРК С-300. У Мінабароны паказалі, што гатовы пачаць пастаўкі апэратыўна, калі такім будзе палітычнае рашэньне. Ізраіль можа пачаць пастаўляць зброю ва Ўкраіну ў адказ на зьняцьце Расеяй эмбарга на пастаўкі ракетных комплексаў С-300 у Іран. Пра гэта паведамляе NRG са спасылкай на крыніцу ў ваенных колах.

Найменьне ўзбраеньня, а таксама яго аб’ёмы не паказваюцца. Але ўдакладняецца, што яно будзе сьмяротным толькі ў крайнім выпадку. Згодна з апублікаванай інфармацыяй, такі крок на дадзены момант нідзе не абмяркоўваўся, і гаворка ідзе толькі аб выказанай крыніцамі магчымасьці. Гэтую інфармацыю не публікуе ніводны СМІ акрамя NRG, і ніводная афіцыйная крыніца яе не камэнтуе, — паведамляе NEWSru Israel.

Раней магчымасьць адпраўкі Кіеву сьмяротных узбраеньняў абмяркоўвалі ў Вашынгтоне. Але прэзыдэнт ЗША Барак Абама адмовіўся ад гэтай ідэі. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сакавіку заявіў аб наяўных дамоўленасьцях з 11 краінамі ЭЗ з нагоды магчымых паставак сьмяротнай зброі. У расейскім міністэрстве замежных спраў, камэнтуючы гэтую заяву, папярэдзілі, што пастаўкі ўзбраеньняў былі б «безадказным і нелегітымным крокам, якія маюць самыя сур’ёзныя наступствы для бясьпекі ўсяго Эўрапейскага кантынэнту».

У лютым стала вядома аб тым, што зброю ва Ўкраіну будуць пастаўляць ААЭ. А Польшча і Вялікабрытанія паабяцалі патрэніраваць ўкраінскіх вайскоўцаў. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін раней заяўляў пра нейкіх «ананімных пастаўніках», якія адпраўляюць ва Ўкраіну ўзбраеньні.

Раней ЗША выказалі занепакоенасьць рашэньнем Расеі аб пастаўках зэнітна-ракетных комплексаў C-300 Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG