Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея шкадуе аб дэкамунізацыі Ўкраіны


Дзьмітры Пяскоў
Дзьмітры Пяскоў

У Расеі шкадуюць аб рашэньні Вярхоўнай Рады Ўкраіны наконт забароны камунізму, а таксама адносна заявы ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, які ўсклаў віну за Другую сусьветную вайну і на Гітлера, і на Сталіна.

«У Расеі зьберагалі і будуць захоўваць памяць вайны, а галоўнае, будуць памятаць урокі, якія гэтая вайна дала чалавецтву. Можна шкадаваць, што на тле падобных рашэньняў, на тле такіх заяваў шмат вэтэранаў у гэтыя тыдні, напярэдадні юбілею, будуць сустракаць сьвята са сьлязьмі на вачах», — сказаў журналістам у Маскве прадстаўнік Крамля Дзьмітры Пяскоў.

На сёньняшнім пасяджэньні Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла ўнесены Кабінэтам міністраў закон аб асуджэньні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў, забараніла прапаганду іх сымболікі. За прапаганду сымбаляў рэжымаў прадугледжана зьняволеньне да пяці гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG