Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль хоча кантраляваць рэпэртуар тэатраў


Праваслаўны мітынг у Новасібірску супраць опэры
Праваслаўны мітынг у Новасібірску супраць опэры

У Крамлі прапануюць увесьці папярэдні прагляд рэпэртуару дзяржаўных тэатраў перад паказам, каб пазбегнуць сытуацыі, якая ўзнікла з опэрай «Тангойзэр» («Tannhäuser»).

Ініцыятыву агучыў намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Магамедсалам Магамедаў.

Камэнтуючы скандал вакол пастаноўкі «Тангойзэра», Магамедаў падкрэсьліў, што інтэрпрэтацыя Вагнэра ў Новасібірскім дзяржаўным опэрным тэатры «не спадабалася вялікай колькасьці людзей, зачапіла пачуцьці вернікаў, а гэтага дапускаць нельга». Рашэньне Міністэрства культуры звольніць дырэктара тэатру Барыса Мездрыча намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі назваў правільным.

Учора ў Новасібірску каля будынка тэатру адбыліся мітынг і «малітоўнае стаяньне ў абарону пачуцьцяў вернікаў» супраць паказу «Тангойзэра» ў пастаноўцы рэжысэра Цімафея Кулябіна. Удзельнікі мітынгу прынялі зварот да прэзідэнта Расеі, у якім заклікалі яго абараніць іх канстытуцыйныя правы і забараніць абражаць рэлігійныя пачуцьці і сьвятыні.

Прэм’ера «Тангойзера» паводле опэры Рыхарда Вагнэра прайшла 20 сьнежня 2014 году. Кулябін перанёс дзеяньне ў сучаснасьць. Галоўны гэрой — кінарэжысэр Генрых Тангойзер, які скончыў працу над фільмам «Грот Вэнэры». Гледачы даведаюцца, што гэтая стужка апавядае пра раньнія гады жыцьця Ісуса Хрыста, якія ён нібыта правёў у гроце багіні Вэнэры ў плоцкіх асалодах. У спэктаклі паказваўся плякат фільма — на ім фігура Хрыста была зьмешчаная паміж жаночых ног.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG