Швэдзкі паэт Томас Транстромэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2011 год, памёр на 84-м годзе жыцьця.
Пра гэта ў пятніцу паведаміў выдавецкі дом Bonniers. Датай сьмерці называюць 26 сакавіка.
Томас Транстромэр — аўтар 12 кніг вершаў і прозы, у ліку якіх «Забароненыя крылы», «Жалобная гандола». Яго творы перакладзены, прынамсі, на 50 моваў, у тым ліку і на беларускую. Нобэлеўскую прэмію Транстромэру ўручылі «за кароткія, напаўпразрыстыя вобразы, якія даюць абноўлены погляд на рэальнасьць».