Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Хамайда віншуе віцяблян


Барыс Хамайда віншуе віцяблян
Барыс Хамайда віншуе віцяблян

Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр выйшаў у цэнтар Віцебску ня толькі распаўсюджваць незалежную прэсу, чым ён займаецца штодня.

Сёньня пад сваім бел-чырвона-белым парасонам ён стаіць з плякатам пра ўгодкі абвяшчэньня БНР. І ўжо атрымаў папярэджаньне ад міліцыі і віншаваньні ад мінакоў, апавёў спадар Хамайда:

— Толькі я пачаў даставаць плякат, як да мяне падышоў чалавек у цывільным. Спытаў, ці ведаю я яго. Асабіста ня ведаю, але падобна, што бачыліся раней у міліцыі. Тым болей што побач з намі тут жа зьявіліся і два амапаўцы. Чалавек у цывільным кажа: «Можа, вы ўсе ж ня будзеце стаяць з плякатам?» Я адказаў, што ў які іншы дзень, мабыць, і пагадзіўся б, а сёньня — не, бо сёньня сьвята.

Чалавек некуды пачаў тэлефанаваць і пайшоў далей, амапаўцы падаліся за ім. Затое празь нейкі час да мяне падышла незнаёмая жанчына, павіншавала і нават падарыла шакалядку».

Барыс Хамайда мае намер стаяць з плякатам да абеду. Месца каля так званага «сіняга дому» — дому 28 па вуліцы Леніна — гэта самы цэнтар Віцебску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG