— У аўторак у эфіры «5 канала» Вы заявілі, што расейскія спэцслужбы пачалі ў Беларусі дэзынтэграцыйныя працэсы. На падставе чаго Вы робіце такія высновы? Вы маеце нейкую эксклюзіўную інфармацыю наконт дзейнасьці расейскіх спэцслужбаў у Беларусі?
Гэта ў сыстэме кадэбэшных мэханізмаў называецца пробны камень.
— У першую чаргу трэба зьвярнуць увагу на сацыяльныя сеткі і тое, як раптам, ні з таго ні з гэтага, зьявілася ідэя стварэньня ўсялякіх рэспублік на тэрыторыі Беларусі. Што гэта такое? Гэта ў сыстэме кадэбэшных мэханізмаў называецца пробны камень. Цяпер Крэмль будзе чакаць, як зрэагуе і грамадзтва, і беларуская ўлада на такія інфармацыйныя рэчы. Гэта па-першае. Па-другое, невыпадковая адмена сустрэчы трох прэзыдэнтаў у Астане, а яшчэ больш невыпадковае супадзеньне: зьяўленьне ў сродках масавай інфармацыі такіх укідаў і пэўныя арганізацыйныя дзеяньні.
Гэта ў сыстэме кадэбэшных мэханізмаў называецца пробны камень.
Што тычыцца апэратыўных дадзеных, то ўжо выбачайце, я вам гэтага казаць ня буду, таму што ніхто ніколі такія крыніцы не раскрывае.
— Але такія зьвесткі ёсьць?
— Так, ёсьць.
— У эфіры «5 канала» Вы таксама адзначылі, што Беларусь могуць «кінуць у „гульню“, каб тарпэдаваць балтыйскія краіны». Што Вы мелі на ўвазе?
— Гэта той жа самы мэханізм, які можна бачыць ва Ўкраіне. Я думаю, вы чулі пра тое, што існуе так званы «замежны расейскі легіён». Калі вы паглядзіце на біяграфіі людзей з гэтага легіёну, то большасьць зь іх ужо прайшлі абкатку ва Ўкраіне, у Данбасе, на баку сэпаратыстаў. Дык вось зьвярніце ўвагу на тое, колькі там беларусаў. Гэта не выпадкова. І як вы лічыце, каму яны будуць служыць у Беларусі? Расеі, Беларусі? Або будуць выконваць указаньні наконт правакацыяў у Літве і Латвіі? Тут вельмі выразна пастаўленая задача: іх галоўная функцыя — у стварэньні правакацыяў у балтыйскім рэгіёне.
— На Вашу думку, навошта Пуціну сёньня нешта рабіць супраць Лукашэнкі? Усё ж такі Лукашэнка лічыцца апошнім хаўрусьнікам Крамля...
— Гэта не гульня супраць Лукашэнкі, як і не гульня ў Данбасе супраць Украіны. Гэта вялікая геапалітычная гульня, у якой і Ўкраіна, і Беларусь, і Лукашэнка зьяўляюцца аб’ектам, а не суб’ектам працэсу.
— І ўсё ж такі, навошта Крамлю дэстабілізацыя ў Беларусі?
— Для ўзмацненьня свайго ўплыву. Што трэба на сёньняшні дзень Пуціну? Узмацненьне ціску, каб разьвязаць сабе рукі для ўплыву на балтыйскія краіны.
— А як Вы ацэньваеце тую палітычную лінію, якой прытрымліваецца Лукашэнка ў сувязі з украінскім крызісам?
Пра якую самастойнасьць Лукашэнкі вы кажаце? Яе не было, няма і ня будзе. Ён будзе рабіць тое, што скажа яму Пуцін.
— Ды няма ў яго ніякай лініі! Ён стаіць у хоры крамлёўскіх падпявалаў і робіць ён толькі тое, што яму дазваляюць рабіць і толькі ў тых рамках, якія ўсталёўвае Пуцін. Пра якую самастойнасьць Лукашэнкі вы кажаце? Яе не было, няма і ня будзе. Ён будзе рабіць тое, што скажа яму Пуцін. А калі ня будзе рабіць, то ён проста ня будзе прэзыдэнтам.
— Сёньня на ўсходзе Ўкраіны ўсталявалася адноснае зацішша. На Вашу думку, як доўга гэтае зацішша працягнецца, і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні?
— На жаль, я не магу назваць гэта зацішшам, таму што кроў працягвае ліцца, людзі пакідаюць месцы, дзе яны дзясяткамі гадоў жылі, дзе жылі іх бацькі, дзяды і прадзеды. Таму гэта не зацішша, гэта бясконцая вайна. Як доўга яна будзе ісьці? На жаль, Украіна на гэта не ўплывае. Сёньня гэты канфлікт выйшаў за рамкі Ўкраіны — гэта геапалітычная гульня, дзе Ўкраіна ёсьць толькі полем для бітвы.