Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны Крыж дапаможа 6 тысячам украінскіх перасяленцаў у Беларусі


Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа ў Расеі, Беларусі і Малдове Паскаль Кюта.

Яе паведамляе БЕЛТА, Паскаль Кюта растлумачыў, што непасрэдную дапамогу аказвае нацыянальнае таварыства Чырвонага Крыжа, але пры падтрымцы рэгіянальнай дэлегацыі:

«Мы плянуем працягнуць такую падтрымку. Падчас першага этапу мы аказалі дапамогу 3 тысячам чалавек, затым плянуем працягнуць падтрымку нацыянальнага таварыства для аказаньня дапамогі 6 тысячам чалавек».

Кіраўнік рэгіянальнай дэлегацыі МКЧК таксама паведаміў:

Наша апэрацыя ва Ўкраіне — адна з найбуйнейшых апэрацыяў Чырвонага Крыжа. Яе бюджэт ужо ад 46 да 47 млн даляраў.

«Наша апэрацыя ва Ўкраіне — адна з найбуйнейшых апэрацыяў Чырвонага Крыжа. Яе бюджэт ужо ад 46 да 47 млн даляраў. У наступныя тыдні плянуем павелічэньне гэтага бюджэту на значную суму. Акрамя таго, за апошні месяц мы аказалі там дапамогу больш як 100 тысячам чалавек. Трэба сказаць, што суседнія краіны, у тым ліку Беларусь, знаёмыя з праблемай прытоку ўцекачоў. На тэрыторыі Ўкраіны таксама назіраецца вялікая колькасьць перамешчаных асобаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG