Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка параіў прадпрымальнікам «раздаць» нерэалізаваны тавар


Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з прадпрымальнікамі, якія гандлююць на другім паверсе комплексу «Экспабел».

Пасьля гэтага разам з чыноўнікамі ён накіраваўся ў канфэрэнц-залю, дзе яго чакаў бізнэс-актыў, адабраны адміністрацыяй прэзыдэнта.

Як расказаў Свабодзе адзін з удзельнікаў нефармальнай гутаркі, Лукашэнка прайшоўся між павільёнаў, спыніўся ля «кропкі» зь беларускім трыкатажам, потым ацаніў асартымэнт у краме зь імпартным таварам. Там жа адбылася размова з «іпэшнікамі», незадаволенымі абавязковай сэртыфікацыяй і цьмянымі пэрспэктывамі адносна рэалізацыі тавару, які быў завезены да падпісаньня ўказу № 222 і які трэба было распрадаць да 1 сакавіка.

Лукашэнка і прадпрымальнікі
Лукашэнка і прадпрымальнікі

Лукашэнка адразу пайшоў у атаку, заявіўшы, што прадпрымальнікі «падарвалі ўсю лёгкую прамысловасьць Беларусі», заваліўшы краіну танным імпартам. Акрамя таго, сказаў, што «іпэшнікі» ўжо некалькі разоў падвялі яго з гэтай рэштай — маўляў, двойчы ён даваў магчымасьць яе дапрадаць, пераносячы ўступленьне ўказу ў сілу, але такой палёгкай скарыстацца ніхто не захацеў.

Людзі пярэчылі, што цяпер не такая сытуацыя ў краіне, каб нешта лёгка можна было прадаць. На што пачулі:

«Ну, што ж, вы людзі нябедныя, вазьміце тады і раздайце нерэалізаваны тавар».

Лукашэнка канстатаваў, што ў любым выпадку давядзецца працаваць па-новаму, з поўным наборам дакумэнтаў.

Таксама прэзыдэнт падкрэсьліў, што неўзабаве сябрам Эўразійскага эканамічнага саюзу стане Кіргізстан, які заваліць Беларусь танным таварам кітайскай вытворчасьці — на дадатак да таго імпарту, які цяпер завозяць індывідуальныя прадпрымальнікі.

Лукашэнка даў прадпрымальнікам адтэрміноўку да 1 студзеня 2016 году​

Лукашэнка — Кабякову: Ня будзе на складзе шлёпанцаў — адкажаце

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG