Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец здымаў у Беларусі вакзалы, пастарункі, ваенкаматы


Гомель чыгунка вакзал
Гомель чыгунка вакзал

У сеціве зьявілася копія ліста намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі, пасьля якога пачаліся затрыманьні фатографаў ля дзяржаўных устаноў. Яе сапраўднасьць пацьвердзілі ў МУС Беларусі.

Ліст ва ўправы міліцыі падпісаны намесьнікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Мельчанкам 25 лютага.

У ім сьцьвярджаецца, што 23 лютага ў горадзе Лоеве Гомельскай вобласьці затрымалі грамадзяніна Расеі Калесьнічэню А. А., які фатаграфаваў мясцовы РУУС, ваенкамат, гомельскі вакзал і іншыя ўстановы.

Намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка пасьля гэтага інцыдэнту «з мэтай выключэньня аналягічных правакацыйных дзеяньняў» загадаў арыентаваць асабовы склад міліцыі на «выяўленьне, затрыманьне і дастаўку ў УУС асобаў, які ажыцьцяўлялі фота- і відэаздымкі будынкаў дзяржаўных органаў, у тым ліку тых, якія ажыцьцяўляюць праваахоўную дзейнасьць, а таксама крытычна важных аб’ектаў», забясьпечыць іх «асабісты агляд, апытаньне, праверку па базах дадзеных МУС, а таксама пастаноўку на дакта-, фота- і відэаўлік».

Сапраўднасьць гэтага ліста Свабодзе пацьвердзілі ў МУС Беларусі.

«Гэта ўнутраны дакумэнт міліцыі, ён не датычыць ніякай забароны грамадзянам на здымку адміністрацыйных будынкаў», — зазначыў Свабодзе з гэтай нагоды прэсавы сакратар МУС Беларусі Канстанцін Шалкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG