Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Дзьмітры Мірончык. Ён падкрэсьліў, што Беларусь і Расея праводзяць узгодненую палітыку і ступень узгодненасьці і эфэктыўнасьці ўвесь час узрастае.
«Аднак выхад на больш высокую ступень узаемадзеяньня — гэта больш комплекснае і складанае пытаньне, у тым ліку — і з улікам візавых несупадзеньняў у рэжыме адносінаў Беларусі і Расеі з трэцімі краінамі. Таму пэрспэктывы збліжэньня існуюць, але ўвядзеньне адзінай візавай палітыкі — справа не аднаго дня, а, магчыма, нават і не аднаго году», — сказаў Дзьмітры Мірончык.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі патлумачыў, што ў гэты працэс трэба будзе ўцягваць і нашых агульных замежных партнэраў.
Важна разумець, што візавая палітыка — гэта ня толькі азначае рэжым доступу на тэрыторыі Беларусі і Расеі замежнікаў.
«Важна разумець, што візавая палітыка — гэта ня толькі азначае рэжым доступу на тэрыторыі Беларусі і Расеі замежнікаў. Зь яе дапамогай Беларусь імкнецца максымальна забясьпечыць паездкі нашых грамадзянаў за мяжу. Таму, карэктуючы нашу візавую палітыку з палітыкай нашых расейскіх партнэраў, мы павінны быць упэўненыя, што рэжым паездак нашых грамадзянаў у трэція краіны ў выніку павінен ня толькі не пагоршыцца, але і (што вельмі важна) мець рэальныя пэрспэктывы паляпшэньня», — сказаў Дзьмітры Мірончык.