Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі выступіць на сэсіі Рады па правах чалавека ААН


Алесь Бяляцкі зь мiнiстрам замежных спраў Тунiсу Тайэбам Бакушам i прэзыдэнтам FIDH Карымам Лахiджы.
Алесь Бяляцкі зь мiнiстрам замежных спраў Тунiсу Тайэбам Бакушам i прэзыдэнтам FIDH Карымам Лахiджы.

6 сакавіка ў Жэнэве пройдзе брыфінг па справе былога палітвязьня.

Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, старшыня закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіць на 28-й сэсіі Рады па правах чалавека (РПЧ) ААН, якая праходзіць 2–27 сакавіка ў Жэнэве.

Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі адправіўся ў Жэнэву 3 сакавіка і вернецца 7 сакавіка.

Напярэдадні сэсіі РПЧ Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека выступіла з заявай, у якой зьвярнула ўвагу рады на пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі з расейскiмi сябрамi-праваабаронцамi Вольгай Захаравай i Юрыем Джыбладзэ ў Палацы нацыяў падчас сэсii Рады па правах чалавека ААН.
Алесь Бяляцкі з расейскiмi сябрамi-праваабаронцамi Вольгай Захаравай i Юрыем Джыбладзэ ў Палацы нацыяў падчас сэсii Рады па правах чалавека ААН.

Як адзначаецца ў заяве, «сыстэматычныя, грубыя і паўсюдныя парушэньні правоў чалавека працягваюць выклікаць заклапочанасьць». У 2013–2014 гадах на падставе задакумэнтаваных фактаў фэдэрацыя прыйшла да высновы, што парушэньні эканамічных і сацыяльных правоў у краіне, уключаючы правы працоўных, былі такімі ж сур’ёзнымі, як і парушэньні грамадзянскіх і палітычных правоў.

Прадстаўнікі Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека будуць удзельнічаць у мерапрыемствах цяперашняй сэсіі СПЧ і 6 сакавіка правядуць брыфінг па справе Алеся Бяляцкага, асноўная мэта якога — «узмацніць наступальны рух і падтрымаць дзеяньні Рады па правах чалавека па Беларусі ў рамках Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду».

У гэтым годзе 4 траўня сытуацыя ў Беларусі будзе разглядацца ў рамках працэдуры Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН і абмяркоўвацца ў чэрвені на 29-й сэсіі Рады па правах чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG