Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія гандляры зачыняюцца і пішуць звароты Лукашэнку


Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць на рэчавых кірмашах Віцебску, напісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Тэкст звароту некаторыя зь іх вывесілі і на сваіх зачыненых ралетах — каб пакупнікі разумелі, чаму яны не працуюць.

Паводле І​рыны Яскевіч, віцебскай актывісткі аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам», гэты зварот — ня просьба, а сфармуляваныя патрабаваньні:

Мы ніколі не прасілі грошай зь бюджэту, ня просім іх і цяпер, — так пачынаецца наш зварот.

«Мы ніколі не прасілі грошай зь бюджэту, ня просім іх і цяпер, — так пачынаецца наш зварот. Але мы папярэджваем, што стварэньне невыносных умоваў для працы прадпрымальнікаў пацягне за сабой масавае беспрацоўе, і гэта павялічыць выдаткі зь бюджэту, створыць яшчэ большую сацыяльную напружанасьць. Умовы насамрэч невыносныя: ІП-шнікі абавязаныя сплочваць дзяржаве ад 39 да 45 адсоткаў ад выручкі. Паўтараю: ад агульнай выручкі, а не ад прыбытку! А патрабаваньне абавязковай сэртыфікацыі — гэта ўвогуле магіла для беларускіх прадпрымальнікаў».

Таму прадпрымальнікі ў сваім звароце патрабуюць спыніць дзеяньне ўказу № 222, у якім гаворыцца пра дакумэнты на рэшткі тавару, набытага да ўвядзеньня патрабаваньняў абавязковай сэртыфікацыі, і на новы тавар. Таксама рынкавыя гандляры патрабуюць скасаваць міністэрскія пастановы наконт наяўнасьці дакумэнтаў пра тэхрэглямэнт Эўразійскага саюзу. Немагчымасьць атрымаць усе гэтыя дакумэнты і змушае прадпрымальнікаў патрабаваць адмены сэртыфікацыі: такія дакумэнты не прадугледжаныя ў суседняй Расеі, адкуль завозіцца пераважная бальшыня тавараў.

Ірына Яскевіч
Ірына Яскевіч

Паводле Ірыны Яскевіч, прадпрымальнікі маюць шэраг прапановаў да ўраду, каб разьвязаць вострыя праблемы на агульную карысьць. Але шарагоўцаў, асабліва з рэгіёнаў, не запрашаюць на «круглыя сталы» ды іншыя абмеркаваньні на вышэйшым узроўні.

28 лютага намесьнік міністра эканомікі Дзьмітры Круты паведаміў БелТА, што штрафаваць прадпрымальнікаў за адсутнасьць сэртыфікатаў ня будуць да прыняцьця нейкага новага ўказу. Хто яго будзе распрацоўваць і калі ён зьявіцца — застаецца невядомым. Таму на віцебскіх кірмашах можна сустрэць і такія аб’явы: «З 1-га сакавіка не працую да поўнага высьвятленьня ўмоваў працы з улікам нашага звароту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG