Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыя пра затрыманьне Анатоля Шарыя не пацьвердзілася (абноўлена)

абноўлена

Інфармацыя пра затрыманьне Анатоля Шарыя была растыражаваная ў сацыяльных сетках, але не набыла свайго пацьвярджэньня.

Учора Міністэрства ўнутраных справаў Літвы паведаміла, што пачалася праверка абставінаў атрыманьня прытулку Шарыем і ягонай далейшай дзейнасьці, што можа скончыцца пазбаўленьнем статусу ўцекача. Сярод іншага, яму закідаецца, што яго відэарэпартажы на партале youtube носяць антыўкраінскі характар. Рэагуючы на гэтую інфармацыю, Шарый выступіў учора зь відэазваротам, у якім сьцьвердзіў, што ў выпадку вяртаньня ва Ўкраіну яму пагражае небясьпека, і зьвярнуўся да ўсіх краінаў сьвету надаць яму грамадзянства.

Супраць Анатоля Шарыя ва Ўкраіне ўзбуджаная дзьве крымінальныя справы, якія ён лічыць сфабрыкаванымі. Першая справа распачата ў чэрвені 2011 года па артыкуле 296 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Украіны па стральбе 1 траўня ў МсDonald's, калі Анатоль Шарый двойчы стрэліў гумовымі кулямі ў невядомага, які нібыта напаў на яго жонку.​

Другая справа супраць Шарыя распачата ў кастрычніку 2011 года па ч. 2 арт. 383 Крымінальнага кодэкса Украіны (заведама ілжывае паведамленьне аб зьдзяйсненьні злачынства са штучным стварэньнем доказаў абвінавачваньня) з-за абстрэлу аўтамабіля Шарыя 13 ліпеня (журналіста вінавацяць у інсцэніроўцы замаху на самога сябе). Сам Анатоль Шарый зьвязвае ўзбуджэньне крымінальнай справы са сваёй журналісцкай дзейнасьцю, а менавіта з выхадам крытычных аб дзейнасьці міліцыі матэрыялаў. Цяпер абедзьве справы знаходзяцца на стадыі судовага разбору.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG