Бізнэсоўца абвінавацілі ў дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы.
Аднак у прызначаны час з турмы на Акрэсьціна Штода так і ня выйшаў. Як паведаміла яго жонка Вольга, а 12.30 муж ёй патэлефанаваў з аддзяленьня міліцыі, удакладніўшы, што сюды яго прывезьлі з ізалятара часовага ўтрыманьня.
Радыё Свабода будзе сачыць за лёсам Сяргея Штоды.