Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг на перадавой пад Данецкам


Бел-чырвона-белы сьцяг на перадавой пад Данецкам
Бел-чырвона-белы сьцяг на перадавой пад Данецкам

Украінскі тэлеканал «1+1» прадэманстраваў здымкі з тэрыторыі, прылеглай да Данецкага аэрапорту, дзе баі з узброенымі сэпаратыстамі працягваюцца ня толькі пад украінскім, але і пад беларускім сьцягам.

Як паведамляе тэлеканал, у Пясках і на тэрыторыі Данецкага аэрапорта засталіся байцы «Правага сэктару». Добраахвотнікі трымаюць абарону пад шалёнымі абстрэламі ворага, гаворыцца ў сюжэце. У пасёлку Пяскі, што пад Данецкам, фактычна не засталося ні мірных жыхароў, ні ацалелых дамоў.

«Наша артылерыя, наколькі мы можам меркаваць, ня ў стане здушыць праціўніка, — пракамэнтаваў камандзір роты Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу Правага сэктару. — Абарону таго, што засталося ад пасёлка, забясьпечваюць добраахвотнікі «Правага сэктару». Байцы скардзяцца на недахоп зброі.

У сюжэце відаць, што на пазыцыях украінскіх байцоў пад кулямі лунае бел-чырвона-белы сьцяг. Хто яго прынёс, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG