Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чорным рынку даляр прадаюць па 18500 рублёў


Падзеньне курсу беларускага рубля, якое не спыняецца ад канца мінулага году, не прывяло да зьяўленьня валюты ў абменных пунктах.

У Беларусі зноў зьявіліся нелегальныя валютчыкі. Сёньня курс продажу амэрыканскіх даляраў на чорным рынку вагаецца ў межах 18 000–18 500, купляюць нелегальныя мянялы даляры таньней — ад 16 000.

Адзін зь менскіх «мянялаў» на ўмовах ананімнасьці расказаў Свабодзе, што ягоная «прэмія» залежыць ад двух складнікаў — «колькасьці і тэрміновасьці»:

«Калі, скажам, вялікія аб’ёмы і трэба канвэртаваць тэрмінова, то даходзіць да 18 500 за даляр. Людзі асьцерагаюцца, што грошы папросту прападуць, таму не баяцца пераплаціць. Купляюць, як ужо казаў, па 18 000–18 500, абы толькі пазбавіцца ад рублёў. Пасьля Новага году назіраецца тэндэнцыя: і фізычныя асобы, і невялікія фірмы здымаюць з рублёвых укладаў значныя сумы і пераводзяць у валюту. Плюс да ўсяго, камусьці трэба ў камандзіроўку, камусьці — у адпачынак, камусьці трэба за навучаньне плаціць, бо беларускія не заўсёды праходзяць, калі, напрыклад, дзеці вучацца ў Расеі. І як попыт нараджае прапанову, то выстаўляю 18 500. Само сабой, не па 15 000, як афіцыйны курс у банках».

Падрабязьней пра будні валютчыкаў — пазьней на нашым сайце і ў эфіры Свабоды.

Афіцыйны курс даляра ЗША на сёньня складае 15 010 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG