Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесін пра затрыманьне: Мяне падставілі


Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

Аляксандар Алесін, вызвалены з СІЗА КДБ, заявіў Радыё Свабода, што лічыць сябе ні ў чым невінаватым, перакананы, што яго падставілі людзі, зь якімі ён супрацоўнічаў.

Аляксандар Алесін у першыя гадзіны на волі сказаў Свабодзе, што пакуль ня можа прыйсьці ў сябе, што ён дагэтуль у стрэсе, што ён вельмі моцна перажываў за родных і блізкіх. У першую чаргу цяпер ён зьбіраецца ў паліклініку, бо ў яго праблемы з ціскам.

Спадар Алесін паведаміў, што зь яго зьнятае абвінавачваньне ў здрадзе дзяржаве, цяпер яго абвінавачваюць толькі ў супрацоўніцтве з замежнымі спэцслужбамі, за што Крымінальным кодэксам прадугледжанае больш мяккае пакараньне, таму яго і выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе.

Па сутнасьці сваёй справы спадар Алесін заявіў:

Я лічу гэта падставай з боку тых, з кім я супрацоўнічаў. Яўна ці няяўна мяне падставілі.

«Я лічу гэта "подставой" з боку тых, з кім я супрацоўнічаў. Яўна ці няяўна мяне падставілі. Я нічога незаконнага не рабіў, браў інфармацыю з адкрытых крыніц».

Аляксандар Алесін не абверг і не пацьвердзіў, што яго затрымалі пасьля сустрэчы з заходнім дыпляматам, паколькі ён падпісаў падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў сьтледтва:

«Гэта блізка да ісьціны»,— сказаў ён.

Адваката Алесін мае пакуль толькі дзяржаўнага, але думае аб тым, каб знайсьці незалежнага абаронцу. Спадар Алесін зьбіраецца адпачыць да панядзелка, а потым выйсьці на працу ў сваю газэту «Беларусы і рынак».

Пакараньне, якое пагражае Алесіну, прадугледжанае арт. 356 Крымінальнага кодэксу «Супрацоўніцтва са спэцыяльнай службай, органам бясьпекі ці разьведвальным органам замежнай дзяржавы», — арышт на тэрмін да шасьці месяцаў ці пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў.

Аляксандар Алесін быў затрыманы 26 ці 27 лістапада. Інфармацыя пра яго затрыманьне зьявілася ў беларускіх незалежных мэдыях ўвечары 4 сьнежня.

8 сьнежня стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі выставіў журналісту абвінавачаньне па артыкуле 356 «Здрада дзяржаве» і 356.1 «Выдача дзяржаўнай таямніцы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж».

Па гэтым артыкуле прадугледжаны тэрмін зьняволеньня ад 7 да 15 гадоў. Разам з Алесіным абвінавачваюць дыплямата адной з краін. Аляксандар Алесін не зьяўляецца асноўным фігурантам справы.

«Самае страшнае, што ў дыплямата, якога затрымалі разам зь ім (Аляксандрам Алесіным — РС), былі знойдзеныя нейкія сакрэтныя дакумэнты. Цяпер сьледзтва высьвятляе, ці ён (Алесін — РС) перадаў гэтыя дакумэнты. А калі ён, то адкуль узяў», — паведамілі сваякі. Аляксандар Алесін часта даваў камэнтары па вайсковых пытаньнях для Радыё Свабода і іншых незалежных мэдыя.

Апошняе інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Алесін даў 26 лістапада, дзе ацэньваў баяздольнасьць беларускай арміі. Ён выказаў меркаваньне, што ў складзе Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь хутка павялічваецца адставаньне там, дзе зброя дарагая і высокатэхналягічная, — найперш гэта авіяцыя. Таксама паступова зьніжаецца і лётнае майстэрства беларускіх пілётаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG