Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч пра ўкраінскія сьцягі на канцэрце «Акіяна Эльзы»: Усе забароненыя і непажаданыя прадметы канфіскоўваюцца


Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 28 лістапада пракамэнтаваў журналістам канфіскацыю ўкраінскіх сьцягоў на канцэрце «Акіяна Эльзы» 21 лістапада ў Менску.

«Гэта патрабаваньні закону. Мы іх выконвалі, выконваем і будзем выконваць», — заявіў міністар Ігар Шуневіч.

Кіраўнік МУС прызнаў, што рэзананс ад дзеяньняў беларускай міліцыі «адбыўся ва Ўкраіне»: «У нас я такога рэзанансу не адчуваў. Яго і не магло быць».

Паводле Шуневіча, «органы ўнутраных спраў абавязаны падтрымліваць правапарадак на ўсіх масавых мерапрыемствах, зводзіць да мінімуму ўсе магчымыя рызыкі разьвіцьця неспрыяльнай сытуацыі, у тым ліку з пункту гледжаньня праявы агрэсіі, масавага непадпарадкаваньня і г. д.»

«Усе забароненыя, непажаданыя да праносу прадметы на такіх масавых мерапрыемствах канфіскуюцца, незалежна ад таго, ці ёсьць гэта сьцягам ці іншым прадметам, які забаронены», — перадае словы міністра ўнутраных спраў БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG