Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Антымайдан» ідзе ў наступ: у Менску зьявіліся антыбеларускія і антыўкраінскія налепкі


Пра налепкі паведаміў Радыё Свабода інтэрнэт-карыстальнік Андрэй Скварэчнік.

На налепках закрэсьленая «Пагоня», украінскі «Трызуб» і подпіс — «Антымайдан». На іншай налепцы напісана «Падтрымліваем прызнаньне Наваросіі».

Пра суполку «Антимайдан. Беларусь» стала вядома 12 кастрычніка пасьля трапленьня ў сетку іхзаявы пра намер правесьці ў Менску зьезд сваіх прыхільнікаў. Галоўным ініцыятарам і зазывалам выступіў Іван Ус, сын былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Уса. Зьезд, паводле Івана, адбыўся, але не з тым размахам, як чакалася. Цяпер у суполцы 1430 чалавек. Яна актыўна рэклямуе сябе і выпускае друкаваную прадукцыю.

У прадукцыі суполка выкарыстоўвае колеры «георгіеўскіх стужак», на некаторых налепках паказаныя Сталін, Лукашэнка, «зялёныя чалавечкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG