Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Андрэй Бандарэнка ў калёніі абвясьціў галадоўку


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Пра прычыны Свабодзе паведаміў бацька былога палітвязьня Валер Бандарэнка.

«Прычынай стала правакацыя, якую супроць яго зладзілі. Пра яго распаўсюдзілі зьвесткі, што раней, яшчэ ў першую адседку, ён нібыта сядзеў у камэры з чалавекам, у якога быў нізкі статус. І з гэтай прычыны такі статус павінен распаўсюджвацца і на яго. Маўляў, ня можа ў тым ліку сядзець у сталоўцы за агульным сталом. Таму ён увогуле адмовіўся прымаць ежу. Прыходзіць у сталоўку і кажа, што адмаўляецца есьці. Пакуль яго ў карцэр за гэта ня садзяць, але сытуацыя ніяк не мяняецца да лепшага, да таго ж адміністрацыя забараніла ўсім вязьням пад пагрозай пакараньня кантактаваць з Андрэем. Ведаю, што сын бачыўся ў калёніі з начальнікам, але вынік гэтай размовы мне невядомы. Я таксама спрабую прабіцца на прыём да кіраўніцтва калёніі, але пакуль гэта не ўдаецца», — паведаміў 10 лістапада Валер Бандарэнка.

У жніўні Андрэй Бандарэнка быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве. У судзе ён гэтага не прызнаў, аднак выбачыўся перад пацярпелымі жанчынамі за хуліганскія дзеяньні. У кастрычніку менскі гарадзкі суд адхіліў скаргу Андрэя Бандарэнкі.

Валер Бандарэнка паведаміў, што пісаў у Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС хадайніцтва, каб сына накіравалі для адбыцьця пакараньня ў магілёўскую калёнію. Тое, што Андрэя Бандарэнку накіравалі ў бабруйскую калёнію, дзе ён адбываў незаконнае асуджэньне ў 2009–2010 гадах і дзе, паводле ягоных словаў, яго катавалі, Валер Бандарэнка лічыць помстай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG