На Дзяды у Празе маліліся за прэзыдэнтаў БНР Пётру Крэчаўскага і Васіля Захарку, ушанавалі памяць сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.
Ад імя беларускай грамады сьвечкі былі запаленыя і ў гонар вялікага сябра беларускай дэмакратыі былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.