Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына ня лічыць магчымай рэгістрацыю Статкевіча на выбарах прэзыдэнта


Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК
Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК

На пытаньне Свабоды, ці ёсьць пэрспэктывы рэгістрацыі палітвязьня Міколы Статкевіча як кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ў Беларусі ў 2015 годзе, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала адмоўна.

«Пэрспэктыў абсалютна ніякіх няма. Пакуль ён асуджаны, мы ня маем юрыдычнага права аформіць яго як кандыдата ў прэзыдэнты. Больш за тое, мы нават ня маем права зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу. А ня будзе зарэгістраваная ініцыятыўная група — хто ж тады будзе зьбіраць подпісы ў яго падтрымку? Такія акцыі, калі яны і будуць праходзіць, адразу становяцца нелегітымнымі», — заявіла Ярмошына.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў падчас мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Палітык мяркуе, што зь ім паквіталіся за жорсткую крытыку Лукашэнкі падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Ужо амаль 3 гады палітвязьня трымаюць у магілёўскай «крытай» турме.

Палітвязьні Мікалай Статкевіч
Палітвязьні Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч пазытыўна адгукнуўся на прапанову Ўладзімера Някляева вылучыць палітвязьня адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта ў 2015 годзе. Пра гэта паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG