Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве праходзіць марш да гадавіны УПА (трансьляцыя)


У Кіеве пачаліся мерапрыемствы з нагоды 72-й гадавіны Украінскай паўстанцкай арміі, Дня ўкраінскага казацтва і сьвята Пакрова.

Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» з гэтай нагоды праводзіць у цэнтры Кіева марш. Акцыя пачынаецца зь мітынгу на Майдане Незалежнасьці, пасьля калёна рушыць па Храшчаціку да Эўрапейскай плошчы і вуліцы Грушэўскага.

Заяўка пададзеная на ўдзел у мерапрыемстве 20 тысяч чалавек. Паводле заяўкі, пры праходжаньні калёны будзе занятая ўся праезная частка па названым маршруце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG