Сёньня ўвечары ў Барысаве пройдзе адборачны матч да чэмпіянату Эўропы паміж нацыянальнымі футбольнымі зборнымі Беларусі і Ўкраіны.
Беларускія фанаты, якія рыхтаваліся да матчу не адзін месяц, ужо зазналі перасьлед з боку праваахоўных арганаў.
Суд Кастрычніцкага раёну асудзіў як мінімум трох фанатаў зборнай Беларусі, уключна з прэсавым сакратаром беларускіх ультрас Яўгенам Адэрыхам. Інкрымінаваныя ім артыкулы — нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы і аказаньне супраціву пры затрыманьні. Яўгену прысудзілі 7 сутак арышту, іншым — па 10 сутак.
Як расказалі актывісты фанацкага руху, сярод затрыманых — аўтары банэра салідарнасьці беларускага і ўкраінскага народаў, які маюць вывесіць падчас матчу.
Футбольны заўзятар Андрусь сказаў Свабодзе, што прычына паляваньня на беларускіх фанатаў — нестабільнасьць палітычнай сытуацыі ва Ўкраіне:
«Мы як ультрас, безумоўна, падтрымліваем ультрас украінскіх. Мы зь імі ў добрых стасунках. Мы гэтай сустрэчы вельмі чакалі — падрыхтавалі таварыскі матч паміж фанатамі беларускай і ўкраінскай зборных. Тое, што апошнія некалькі сутак ідуць затрыманьні ультрас, а памежнікі не прапускаюць украінскіх заўзятараў, — гэта таму, што рыхтаваўся пэрформанс: маляваўся банэр у падтрымку Ўкраіны, рыхтаваліся пераклічкі „Слава Ўкраіне!“ і „Сьмерць ворагам!“. Але гэта наўрад ці прайшло б у нас, таму мы меркавалі зьмяніць іх на больш лагодныя выказваньні, якія б не закранулі палітычных тэмаў».
Нягледзячы на намеры прадэманстраваць салідарнасьць, адносіны паміж украінскімі і беларускімі ультрас не заўсёды былі мірныя. Гэтага Андрусь не адмаўляе:
«Бойкі былі, але гэта было так даўно, што тыя людзі ўжо павырасталі і сышлі з руху фанатаў. А тая варажнеча была закладзеная ў савецкія часы. Лічылася, што мы, беларускія фанаты, моцна зьвязаныя з расейскімі. Асабліва гэта было заўважна па скандоўках, фанацкіх зарадах, якія былі скалькаваныя з расейскіх. Але час ідзе, і цяпер Беларусь — сувэрэнная дзяржава
беларускія фанаты імкнуцца пазыцыянавацца як беларусы — яшчэ ў канцы 90-х гадоў убачыць банэр ці расьцяжку на беларускай мове на стадыёнах было немагчыма, а цяпер гэта лічыцца нормай
са сваімі адметнасьцямі, у тым ліку і ў фанацтве. У нас была размова з украінскімі фанатамі пра бойкі. Дык яны сказалі: „Хлопцы, ну вы як у мінулым стагодзьдзі, давайце ня будзем пра гэта ўзгадваць, прыяжджайце да нас, мы вас сустрэнем як братоў“. Таму ўсё ідзе ў кірунку салідарнасьці, а не варажнечы, калі казаць пра Ўкраіну. Да таго ж беларускія фанаты імкнуцца пазыцыянавацца як беларусы — яшчэ ў канцы 90-х гадоў убачыць банэр ці расьцяжку на беларускай мове на стадыёнах было немагчыма, а цяпер гэта лічыцца нормай. Беларуская мова — гэта стабільны падыход у фанацтве, якому ніхто не зьдзіўляецца. Калі на эўрапейскай арэне выступаюць БАТЭ ці менскае „Дынама“, фанаты возяць банэры на беларускай мове, зь беларускім падтэкстам і з нацыянальным беларускім сьцягам», — сказаў Андрусь.
Тым часам фанаты «сіня-жоўтых» праз сацыяльныя сеткі паведамляюць, што трапіць на матч ня змогуць ужо некалькі дзясяткаў фанатаў. У Беларусь іх не прапускаюць беларускія памежнікі, ставячы ў пашпарты штампы «Ўезд забаронены».
Яшчэ адзін заўзятар «Дынама-Менск», які папрасіў не называць ягонага імя, выказаў Свабодзе меркаваньне, што прэвэнтыўныя арышты і затрыманьні фанатаў на мяжы адбываюцца з-за перасьцярогі беларускіх уладаў, што падчас футболу прагучаць непажаданыя лёзунгі:
«Баяцца, што супраць расейскага кіраўніцтва будуць лёзунгі крычаць. Але ў любым разе не пускаць людзей — гэта няправільна. Літаральна два тыдні таму назад Беларусь змагалася за права правядзеньня адборачнай групы чэмпіянату-2020, а сёньня замежных заўзятараў не пускаюць у краіну. Які тады сэнс змагацца
Баяцца, што супраць расейскага кіраўніцтва будуць лёзунгі крычаць
за права праводзіць матч? Калі мы закрытая краіна, тады і ня трэба імкнуцца праводзіць чэмпіянаты. Калі мы адкрытая краіна, тады адбываецца глупства. Шмат маіх украінскіх знаёмых адпрасіліся з працы, купілі квіткі на футбол, заправілі машыны, прыехалі на мяжу і, прайшоўшы сваю мяжу, былі ня ўпушчаныя ў Беларусь. Зразумела, што ў іх пра нашу краіну застануцца адмоўныя эмоцыі. Я лічу, што пасьля гэтага Беларусі нават няма сэнсу заяўляць сваю кандыдатуру на правядзеньне ў 2021 годзе фіналу лігі Эўропы і супэркубку УЭФА. Калі такія справы, то ня трэба туды заяўляцца і падавацца».