Ён памёр у ноч з 2 на 3 кастрычніка ў 10 клінічнай бальніцы ад анкалягічнай хваробы.
Разьвітаньне праходзіла ў рытуальнай залі менскага крэматорыя. Праводзіць мастака ў апошні шлях прыйшлі старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, мастакі Мікола Купава, Генадзь Драздоў, Лявон Грышчук і іншыя, намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, сустаршыня БХД Павал Севярынец, актывісты і сваякі.