ПАДЗЕІ ДНЯ
У Коўне адкрываецца Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі.
У Менску – трэці зьезд настаўнікаў СНД і чацьвёрты форум жанчын-прадпрымальніц Беларусі.
БХД на прэс-канфэрэнцыі ў Менску агучыць свае перадвыбарныя пляны і прэзэнтуе сайт «Народны кантроль» (штаб-кватэра БНФ, 13:00).
На вуліцы Асіповіцкай у сталіцы мітрапаліт Менскі і Слуцкі РПЦ Павал асьвеціць крыж і памятны камень на месцы будаўніцтва храма ў гонар сьвятога Лукі Крымскага. (Колішні архіяпіскап Сімферопальскі і Крымскі Лука, сьвецкае імя Валянцін Война-Ясянецкі, сьвятар і хірург, які перажыў рэпрэсіі, у часе якіх працягваў прапаведаваць і лекаваць. Сынодам Украінскай праваслаўнай царквы ў 1995 прылічаны да ліку мясцова шанаваных сьвятых.)
Клюб Re:public у Менску адзначае трэцюю гадавіну свайго нараджэньня вялікім канцэртам (вул. Прытыцкага, 62, пачатак а 19-й).
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1615 – у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.
1990 – адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.
2013 – памёр Віктар Івашкевіч, адзін з пачынальнікаў руху новага беларускага адраджэньня, сябра Майстроўні, Талакі і рэдактар газэты «Рабочы». Быў адным зь лідараў БНФ, пазьней сябрам аргкамітэту «Беларускага руху».
У гэты дзень нарадзіліся:
1895 – Сяргей Ясенін, расейскі паэт.
1897 – Луі Арагон, францускі пісьменьнік.
1914 – Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст.
1978 – Віктар Жыбуль, беларускі паэт.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Дэдээр у бээрдэ. 3 кастрычніка 1990 – Дзень аб'яднаньня Нямеччыны