Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў раіць расейскім бізнэсоўцам абыходзіць Беларусь


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў

Падчас круглага стала на тэму «Інвэстклімат у рэгіёнах» у Сочы кіраўнік ураду Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітры Мядзьведзеў параіў дзелавым людзям не ідэалізаваць ўмовы вядзеньня бізнэсу ў партнэраў па Мытным саюзе. Па яго словах, «у таварышаў зь Беларусі і ў Казахстану ёсьць свае вартасьці, але ёсьць і свае праблемы».

Мядзведзеў расказаў, што прадстаўнікі бізнес-супольнасьці, крытыкуючы расейскую падатковую сыстэму, прыгразілі масава перарэгістраваць свае кампаніі ў Беларусі. Але калі справа дайшла да практычнай рэалізацыі, адзін зь ініцыятараў такога дэмаршту рэзка зьмяніў сваю пазыцыю, канстатаваўшы: «Не, лепш ужо хай яны да нас».

Такім чынам расейскі прэм’ер-міністар адрэагаваў на выказваньне аднаго з удзельнікаў імпрэзы пра тое, што, маўляў, у канкурэнтаў зь Беларусі значна больш выгадныя прэфэрэнцыі да дзейнасьці ў свабодных эканамічных зонах, чым у Расеі. Пры гэтым прадстаўнікі расейскага ўраду вымушаныя прызнаць, што ўсё больш прывабнай пляцоўкай для прадпрымальнікаў становіцца Казахстан. Кіраўнік Мінэканомразьвіцьця Аляксей Улюкаеў адзначыў, што шэраг бізнэсаў сапраўды перарэгістраваліся ў Казахстане, паколькі ў гэтай краіне «стаўкі ніжэйшыя амаль па ўсім фронце падаткаў». Чыноўнік ня выключыў, што ўжо ў самы бліжэйшы час Расея можа сутыкнуцца з рэальнай праблемай «бегства капіталу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG