Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» пагражае Пуціну


Баевікі радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава» абнародавалі ў інтэрнэце відэаролік, у якім пагражаюць пачаць вайну ў Чачні і на Каўказе. Пра гэта паведаміў арабскі спадарожнікавы тэлеканал «Аль-Арабія».

На відэазапісы адзін з баевікоў прамаўляе з кабіны зьнішчальніка з тэрыторыі захопленага імі ваеннага аэрадрома ў раёне Табака ў сірыйскай правінцыі Рака. У прыватнасьці, ён зьвяртаецца да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і заяўляе, што баевікі маюць намер «вызваліць» Чачню і Каўказ «ласкай Алаха». Відэазапіс суправаджаецца перакладам на рускую мову.

Акрамя таго, баевікі прыгразілі прэзыдэнту Сірыі Башару Асаду пачаць вайну з урадавымі войскамі ў паветры. У канцы жніўня «Ісламская дзяржава» захапіла аэрадром у Табака, і ў яе руках апынуліся цяжкія гарматы, танкі і самалёты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG