Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі пакінулі свае пазыцыі ў аэрапорце Данецку, паведамляе Reuters.
Паводле агенцтва, украінскіх вайскоўцаў там ужо няма.
Напярэдадні ў прэс-цэнтры АТА абвяргалі гэтае паведамленьне і заяўлялі, што аэрапорт застаецца пад кантролем украінскіх сіл. У аўторак зьвесткі Reuters яшчэ не камэнтавалі.
Як заявіў 1 верасьня міністар абароны Ўкраіны Валерый Гэлэтэй, у Данецк ужо зайшлі расейскія вайскоўцы.
Расейскі бок не пацьвярджае зьвестак пра знаходжаньне ва Ўкраіне ягоных рэгулярных войскаў, хоць пра гэта паведамлялі ўжо як у афіцыйным Кіеве, так і ў шэрагу краін Захаду і ў НАТО.