Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінярскага арыштавалі на 15 сутак


Максім Вінярскі
Максім Вінярскі

Суд Савецкага раёну Менску арыштаваў актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага на 15 сутак нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Справу разглядаў судзьдзя Эдуард Якубоўскі.

Актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага затрымалі 29 жніўня на вуліцы Багдановіча ў Менску, калі ён накіроўваўся на талаку ў Курапаты. Вінярскага даставілі ў Савецкі РУУС, абвінавацілі ў непадпарадкаваньні ды склалі на яго адміністратыўны пратакол.

Падчас апошняга арышту, які Вінярскі адбываў у турме на вуліцы Акрэсьціна напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску, ён трымаў сухую галадоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG