Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна просіць сьвет падтрымаць яе ў канфлікце на Данбасе


Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка
Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка

Парашэнка папрасіў Эўразьвяз спрыяць стварэньню эфэктыўнай сыстэмы кантролю над мяжой з Расеяй і вызваленьню лётчыцы Надзеі Саўчанкі з расейскай турмы.

Пятро Парашэнка сказаў пра гэта, сустракаючыся з кіраўніцай зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

Парашэнка падкрэсьліў, што ўсталяваньне міру і выкананьне ўсіх пунктаў мірнага пляну — ягоная ключавая мэта.

Парашэнка праінфармаваў высокага прадстаўніка ЭЗ пра абвастрэньне сытуацыі на Данбасе, пра баявыя дзеяньні, якія вядуць наёмнікі супраць украінскай арміі і цывільнага насельніцтва, а таксама пра факт затрыманьня 10 расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Ўкраіны.

«Украіна плаціць занадта дарагую цану за сваю незалежнасьць і права самастойна выбіраць цывілізацыйны шлях разьвіцьця», — заявіў Парашэнка.

Ён адзначыў неабходнасьць вызваленьня ўсіх закладнікаў, у прыватнасьці, лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую трымаюць у расейскай турме.

«Мы апэлюем да ўсяго сьвету з просьбай падтрымаць Украіну і спрыяць таму, каб Украіна стварыла эфэктыўную сыстэму кантролю над мяжой з РФ, каб выключыць магчымасьць пранікненьня празь мяжу зброі, вайсковай тэхнікі і наёмнікаў», — заклікаў ён.

«Тады канфлікт будзе вырашаны на працягу вельмі кароткага часу», — заявіў прэзыдэнт Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG